Каманда

Эдкэмп ладзіцца супольнымі намаганнямі Мінскага хаба Global Shapers і Таварыства беларускай школы.

Мінскі хаб — частка міжнароднай супольнасці Global Shapers, ініцыятывы Сусветнага эканамічнага форума, адной з самых аўтарытэтных міжнародных няўрадавых арганізацый у свеце. Global Shapers Сommunity можна перакласці як Супольнасць сусветных архітэктараў будучыні. Яна была створаная ў 2011 годзе з мэтай забяспечыць удзел моладзевых лідараў у распрацоўцы мясцовай, рэгіянальнай ды сусветнай павесткі развіцця.

Яўген Пугач, Imaguru

Лілія Сяменчык, Flo Health Inc.

Андрэй Елісееў, EAST Center

Алеся Петравец, Прадстаўніцтва МАМ у Беларусі

Ганна Радзько, кансультантка па праектах

Максім Кубліцкі, CIB Group LLC

Вераніка Рымжа, Smartym Pro Llc

Таварыства беларускай школы — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне, якое чыніць метадалагічную і інфармацыйную падтрымку актыўным педагогам і працуе ў галіне грамадзянскай адыкацыі. ТБШ прапануе сваю экспертызу ў развіцці адукацыйных практык і бярэ ўдзел у распрацоўцы сучасных падручнікаў і дапаможнікаў.