Абгрунтаванне

cropped-cropped-edcampmelogo_bel7-1.png Якасць адукацыі не можа быць лепшай за якасць яе настаўнікаў – такую выснову зрабіла Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD), якая праводзіць самае аўтарытэтнае даследаванне якасці адукацыі ў свеце PISA (Programme for International Student Assessment, Праграма міжнароднай ацэнкі ведаў вучняў). Найлепшыя вынікі паказалі краіны, якія зрабілі стаўку на павышэнне прафесіяналізму настаўнікаў, якія паслядоўна паляпшаюць якасць выкладчыцкага складу. Таксама вынікі PISA паказваюць, што супрацоўніцтва паміж школамі і настаўнікамі, спрыяльная адукацыйная атмасфера і добрыя ўзаемадачыненні паміж настаўнікамі і вучнямі з’яўляюцца больш эфектыўнымі для павышэння дасягненняў вучняў, чым рыначныя механізмы.