Чаканыя вынікі

Гэтая падзея дасць настаўнікам магчымасць далучыцца да сусветнага руху правядзення такога роду адукацыйных мерапрыемстваў, усвядоміць, што Беларусь – паўнавартасная частка Еўрапейскай адукацыйнай прасторы, павысіць самаацэнку настаўнікаў і іх абазнанасць з сучаснымі адукацыйнымі тэндэнцыямі.

Але самае галоўнае, настаўнікі зразумеюць у поўнай меры сваю адказнасць за будучыню, наколькі прафесія педагога ўплывае на развіццё, а часам нават на лёс кожнага чалавека і краіны, наколькі важна дзейнічаць ужо тут і цяпер, далучаць калег, а не чакаць загадаў, каманд і больш спрыяльных умоваў. Калі рух EdCamp у Беларусі будзе развівацца, то школа нашай краіны будзе папаўняцца кваліфікаванымі, самадастатковымі прафесіяналамі, здольнымі браць на сябе адказнасць і ствараць атмасферу, каб навучанне для дзяцей было карысным і прыносіла задавальненне.