Фармат
Беларускія педагогі назапасілі ўнікальны досвед, якога няма ні у адной краіны поставецкай прасторы. Педагогі-лідэры, якія каардынуюць дзеянні у кірунку метадычнай і грамадзянскай адукацыі настаўнікаў, маюць арганізацыйны патэнцыял, тэарэтычныя веды і практычныя ўменні, вялікі досвед арганізацыі канфрэнцый, майстар-класаў і семінараў для калег. Каманда настаўнікаў-лідэраў, якая налічвае больш за 100 чалавек, гуртуецца вакол Таварыства беларускай школы і з’яўляецца аўтарскім калектывам інфармацыйна-метадычнага партала www.nastaunik.info. Гэта каманда мае вядомасць і неабмежаваны аўтарытэт у калег па ўсёй краіне і можа стаць ядром для для арганізацыі НЕ-канферэнцыі ED-Camp у Беларусі.
Форма арганізацыі – Open Space: настаўнікі маюць самастойна вызначыцца з мерапрыемствам, якое яны могуць наведаць. За 2 дні плануецца правесці 16 адукацыйных мерапрыемстваў.
Папярэдняя тэматыка (пытанні, якія плануецца закрануць)
Тэмы для дыскусій:
– Чаму вучыць школа і якія кампетэнцыі патрэбны сучаснаму вучню?
– Інавацыйныя метады навучання – гэта мода ці неабходнасць? Барацьба са стэрэатыпамі.
– Імідж і сацыяльны капітал настаўніка.
– Адукацыя за мяжой ці адукацыйная эміграцыя?
– Патрыятычнае выхаванне: ці тое мы робім?
– Бюрактарыя і неўласцівыя абавязкі настаўніка: што рабіць?
Тэматыка навучальных мерапрыемстваў:
– Як павысіць адказнасць вучня за сваё навучанне? (Адказны вучань – адказны работнік – адказны сем’янін – адказны грамадзянін).
– Матывацыя да навучання. Ад чаго залежыць і як яе падвысіць?
– Перакулены клас. Магчымасці MOOC – навучання.
– Зваротная сувязь на ўроку. Як ацэньваць, каб матываваць?
– Вучыць вучыцца: Самаацэнка і ўзаемная ацэнка на ўроку.
– Калі пытанні становяцца адказамі. Тэхнка задавання пытанняў. Ключавыя пытанні.
– Супрацоўніцтва з бацькамі.
– Прэзентацыі і вынкі праграм нефармальнай адукацыі для настаўнкаў.
– Медыяадукацыя ў школе. Параўнанне досведу Беларусі, Украіны і Швецыі.
– Фармаванне медыйнай граматнасці вучня на ўроку і па-за ім.
– Гугл-сэрвісы для настаўнікаў.
– Як арганізаваць школьны кінаклуб. З досведу працы.
– Сучасная школьная газета, школьны прэс-цэнтр.
– Дыстанцыйнае навучанне для вучняў.
– Смартфон і сацыяльныя сеткі на ўроку: ворагі ці памочнікі настаўніка?
– Тэхнікі развіцця крытычнага мыслення.
– Досвед і магчымасці дыстанцыйнага навучання для настаўнікаў.
– Адукацыйныя шоў і іншыя навучальныя інцыятывы.