Удзел прадстаўнікоў кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій у EdCamp Belarus – 2018

13-14 кастрычніка 2018 года адбылася другая сустрэча школьных настаўнікаў EdCamp Belarus – 2018, у рамках якой педагогі-практыкі з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь мелі магчымасць прэзентаваць свой вопыт і праекты па наступных тэмах: камунікацыя і навыкі; крэатыўнасць і творчасць; камандная праца, уменне працаваць у камандзе; крытычнае мысленне.

Мэтай мерапрыемства стала прыцягненне ўвагі грамадскасці да працы творчых, крэатыўных педагогаў, вопыт якіх з’яўляецца пацверджаннем якаснай, сапраўднай педагагічнай працы новага інавацыйнага ўзроўню. Дарэчы, у гэтым годзе да ўдзелу ў мерапрыемстве было прынята 50 заявак, 32 ідэі, 12 майстар-класаў. У намінацыі «Крытычнае мысленне» дацэнткафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП Міхаіл Вікенцьевіч Кудзейка ў супрацоўніцтве з Аленай Радзевіч, начальнікам цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» правёў майстар-клас на тэму  «Крытычнае мысленне і сланы: канструяванне сэнсу сродкамі тэксту». Актыўным удзельнікам майстар-класа стала дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогійВікторыя Уладзіміраўна Гракава.

Занятак інтэрактыўнага фармату прайшоў на высокім прафесійным узроўне. Напряцягу 45 хвілін удзельнікі плённа працавалі над асэнсаваннем таксанаміі педагагічных мэтаў Б.Блюма і практыкаваліся ў выкарыстанні пытанняў з пункту гледжання розных узроўняў развіцця крытычнага мыслення ў вучняў.

Вядучыя майстар-класа прадэманстравалі выдатныя навыкі працы з аўдыторыяй настаўнікаў, што і адзначылі амаль усе яго ўдзельнікі.

Навіну падрыхтавала Гракава В.Ул.

Related Posts