Знаёмімся з экспертамі EdCamp Belarus 2019. Марціна Чурдава

Марціна Чурдава (Чэхія) з’яўляецца супрацоўнікам некамерцыйнай арганізацыі Post bellum. Марціна яшчэ працуе тэатральным рэжысёрам, выканаўцам і пазаштатным выкладчыкам. У цяперашні час удзельнічае ў тэатральных праектах у Чэхіі і за мяжой і выкарыстоўвае розныя тэхнікі ад дакументальнага тэатра да новага цырка.

Post bellum – гэта некамерцыйная арганізацыя, створаная ў 2001 годзе, якая высвятляе і запісвае ўспаміны сведкаў і асабісты досвед гістарычных падзей усяго ХХ стагоддзя. Арганізацыю заснавала група журналістаў і гісторыкаў з Чэхіі, якія праводзілі сустрэчы на прэс-канферэнцыях і юбілейных урачыстасцях. Яны лічаць, што сведкі павінны мець магчымасць распавядаць свае гісторыі і што гэтыя гісторыі павінны быць даступныя ўсім. З гэтага бачання быў створаны post bellum.

Распрацавала Семінар: Людзі не дазваляюць гэтага зрабіць 
Жытка Мічычкова, Марціна Чурдава / Эксперыментальны семінар для выкладчыкаў,
на якім выкарыстоўваюцца метады вучэбнай драмы. Гэта методыка дазваляе ўдзельнікам з першых вуснаў пераканацца, як вучні могуць нетрадыцыйна размаўляць пра гісторыю тэм ХХ стагоддзя, якія застаюцца актуальнымі. 

На семінары будзе магчымасць увасобіць сябе ў думках аднаго студэнта ў імкліва-змяняльнай пасляваеннай Чэхаславакіі, які стаіць перад важным рашэннем. Што трэба было ўлічыць? І пра што ідзе гаворка? Удзельнікам будзе прадастаўлена магчымасць задумацца над оптыкай гэтага студэнта і ўласным бачаннем, што такое канцэпцыя грамадзянскай супольнасці.

Частка семінара – гэта таксама метадалагічны аналіз праграмы, які дазваляе не толькі рэалізаваць праграму самастойна, але і праверыць прымяненне прыкладных метадаў на практыцы.

Related Posts