Глыбоцкая гімназія сустракае міні-EdCamp

міні-EdCamp “Адукацыя 2020. Тэрмінал ідэй”
22 лютага 2020 года ў горадзе Глыбокае адбылася чарговая (не) канферэнцыя (міні-EdCamp “Адукацыя 2020. Тэрмінал ідэй”).
Education Camp (EdCamp) – міжнародная ініцыятыва, якая нарадзілася ў настаўніцкім асяродку ў ЗША 2010 годзе, а ў 2017 упершыню прыйшла ў Беларусь. Эдкэмп – гэта нефармальная пляцоўка, дзе творчыя, ініцыятыўныя настаўнікі абменьваюцца практычным вопытам, ідэямі і напрацоўкамі.
Пачынаючы з 2017 года эдкэмпы ўжо прайшлі ў Мінску, Брэсце, Століне, Варапаеве Пастаўскага раёна. Ініцыятарамі правядзення міні-эдкэмпу ў Глыбокім сталі настаўнікі гімназіі Лідзія Раманчук і Іна Шымко.
Сэрыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT.
Настаўнікі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці далучыліся да EdCamp-руху, прыняўшы удзел у ІV (не) канферэнцыі (міні-EdCamp), арганізаванай у Глыбоцкай гімназіі.
22.02.2020 – у гэтую прыгожую дату адбылося свята адукацыі ў г.Глыбокае. У склад каманды ўвазодзілі: Лідзія Раманчук і Іна Шымко – якія запрасілі EdCamp Belarus у Глыбокае.Мерапрыемства было арганізавана на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Глыбоцкая раённая гімназія”. Дзверы былі адчынены для ўсіх жадаючых вучыцца і вучыць. Да настаўнікаў Глыбоччыны актыўна далучыліся настаўнікі з Полацка, Міер, Шаркаўшчыны, Ушач. Творчая, цеплая атмасфера сустрэчы адразу аб’яднала настаўнікаў, зарадзіла пазітыўным настроем, дазволіла актыўна ўключыцца ў работу.
З вітальным словам перад гасцямі выступіла дырэктар гімназіі Лілія Іосіфаўна Малчун, якая адзначыла, што EdCamp Belarus становіцца часткай глабальных трэндаў і пажадала ўсім удзельнікам творчай працы.
Арганізатары мерапрыемства Анастасія і Яўген Пугач азнаёмілі настаўнікаў з праектам EdCampBelarus, які рэалізоўваецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі.
Павел Фунцікаў, прадстаўнік Сусветнага банка, пазнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з даследваннямі РІSА – 2018.
Змястоўнымі і цікавымі былі майстар-класы спікераў – Элы Якубоўскай, настаўніка-метадыста “Гімназія № 1. Г.Жодзіна” і Міхася Кудзейкі, выкладчыка ІПКіП БДПУ, якія вучылі правяраць дакладнасць інфармацыі ў інтэрнэце і расказалі, як працуе “метад Дыснея”.
Настаўнікі Глыбоччыны падзяліліся вопытам сваёй работы. Раманчук Л.А., настаўнік-метадыст Глыбоцкай раённай гімназіі, Гігола А.С., настаўнік інфарматыкі СШ №2.г.Глыбокае, Перадня Н.А., настаўніца інфарматыкі Азярэцкай дзіцячы-сад сярэдняй школы Глыбоцкага раёна правялі сумесны майстар-класс, дзе вызначалі, які настаўнік патрэбен сучаснай школе.
Пазнаёміцца с цікавымі метадамі, якія дазваляюць развіваць камунікатыўныя кампетэнцыі навучэнцаў, можна было на майстар-класе Барткевіч Т.Ф., настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Глыбоцкай раённай гімназіі. Вопыт прымянення актыўных метадаў навучання на ўроку прадставілі Нікіфаровіч А.Ч. і Галуза Н.В, настаўнікі інфарматыкі СШ №1 г.Глыбокае.
Што такое лэпбук і што з ім рабіць паказала Абрамчык Т.І., настаўніца біялогіі Глыбоцкай раённай гімназіі. Паспрабаваць сябе ў якасці журналістаў і напісаць артыкул-сенсацыю ўдзельнікі змаглі на майстар-класе настаўніцы гісторыі, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Глыбоцкай раённай гімназіі Шымко І.М.
Як працівастаяць прафесійнаму выгаранню з дапамогай арт-тэрапіі і адкрыць у сабе мастака навучыла удзельнікаў Татун В.А., выхавальніца ДУА “Яслі –сад № 2 г.Глыбокае”.
Завяршылася (не) канферэнцыя агульным танцавальным майстар-класам “Танцуем разам!”. Усе жадаючыя змаглі вывучыць беларуская народныя танцы “Кракавяк”, “Полька”, “Маразуля”.
Новыя знаёмствы, тэрмінал ідэй стварылі цудоўны настрой і натхнілі на пладатворную работу усіх удзельнікаў мерапрыемства.
_________________________________________________________________
