РЭГІЯНАЛЬНЫ МІНІ-ЭДКЭМП ПРАЙШОЎ НА БАЗЕ ГЛЫБОЦКАЙ РАЁННАЙ ГІМНАЗІІ

Рэгіянальны міні-эдкэмп прайшоў на базе Глыбоцкай раённай гімназіі.

edcamp

Education Camp (EdCamp) – міжнародная ініцыятыва, якая нарадзілася ў настаўніцкім асяродку ў ЗША 2010 годзе, а ў 2017 упершыню прыйшла ў Беларусь. Эдкэмп – гэта нефармальная пляцоўка, дзе творчыя, ініцыятыўныя  настаўнікі абменьваюцца практычным вопытам, ідэямі і напрацоўкамі.

edcamp

Галоўная мэта эдкэмпа – супрацоўніцтва з мэтай павышэння ўзроўню адукацыі і пашырэння лепшых адукацыйных практык.

edcamp

Міні-эдкэмп у Глыбокім сабраў настаўнікаў са ўсяго нашага раёна, да якіх  далучыліся таксама калегі з Полацка, Міёраў, Шаркаўшчыны і Ушачаў. Мерапрыемства атрымалася насычаным новымі ведамі і цікавымі знаёмствамі.

edcamp

Адкрылі міні-эдкэмп арганізатары EdCamp Belarus Анастасія і Яўген Пугач. З майстар-класамі і прэзентацыямі выступілі госці: прадстаўнік Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь, які займаецца праектамі ў сферы адукацыі і аховы здароўя, Павел Фунцікаў, выкладчык інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ імя М.Танка Міхась Кудзейка і настаўнік-метадыст гімназіі №1 г.Жодзіна Эла Якубоўская.

edcamp

Майстар-класы для ўдзельнікаў канферэнцыі правялі глыбоцкія настаўнікі Лідзія Раманчук, Ніна Пярэдня, Анатоль Гігола, Таццяна Барткевіч, Алена Нікіфаровіч, Вольга Татун, Надзея Галуза, Іна Шымко, Таццяна Абрамчык.

edcamp

Пачынаючы з 2017 года эдкэмпы ўжо прайшлі ў Мінску, Брэсце, Століне, Варапаеве Пастаўскага раёна. Ініцыятарамі правядзення міні-эдкэмпу ў Глыбокім сталі настаўнікі гімназіі Лідзія Раманчук і Іна Шымко.

edcamp

Сэрыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT.

DSC_0211
edcamp
edcamp