Серыя відэа-матэрыялаў “Простымі словамі пра складанае”

Серыя відэа-матэрыялаў “Простымі словамі пра складанае” падрыхтавана для настаўнікаў і старшакласнікаў, для арганізацыі дыскусій па праблемах развіцця сучаснага грамадства на ўроках гісторыі, геаграфіі і грамадазнаўства, а таксама для арганізацыі класных і інфармацыйных гадзін. Простымі словамі пра складанае распавядаюць эксперты з розных сфер.

Як выкарыстоўваць: – па спасылцы даць паглядзець відэа вучням да ўрока для наступнага яго абмеркавання на ўроку падчас дыскусіі (падрыхтаваць абгрунтаванне ўласнага пункту гледжання); – даць спасылку на відэа і заданне па гэтым праблемным полі (напісаць эсэ, стварыць і апублікаваць уласны медыятэкст, напісаць уласныя пытанні для эксперта); – на ўроку працаваць у тэхніцы стоп-кадр з асобнымі пытаннямі з відэа. Прапанаваць вучням пэўнае пытанне, абмяняцца думкамі, потым уключыць і паслухаць эксперта (на што звяртаецца ўвага, якія новыя аспекты праблемы вылучаны і інш.).

Сэрыя відэа-матэрыялаў падрыхтавана пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT #usaid #pact #edcampbelarus #edcamp

Простымі словамі пра складанае. “Міграцыя”. Наталля Рабава. https://www.youtube.com/watch?v=xgPF0gy58xI&list=PLz3WErKjjQ5DzN0mpRcWvvpOFA9VPn8tz

Простымі словамі пра складанае. “Ідэнтычнасць”. Пётра Садоўскі, Дзмітрый “Вожык” Зайко. https://www.youtube.com/watch?v=wDmrZBRwzlQ&list=PLz3WErKjjQ5DzN0mpRcWvvpOFA9VPn8tz&index=2

Простымі словамі пра складанае. “Правы чалавека”. Вікторыя Фёдарава. https://www.youtube.com/watch?v=aeRdi003kac&list=PLz3WErKjjQ5DzN0mpRcWvvpOFA9VPn8tz&index=3

Простымі словамі пра складанае. “Глабалізацыя”. Аляксандр Дабравольскі. https://www.youtube.com/watch?v=An__tRYh6vg&list=PLz3WErKjjQ5DzN0mpRcWvvpOFA9VPn8tz&index=4

Простымі словамі пра складанае. “Стэрэатыпы і гендэрная роўнасць”. Таццяна Чуліцкая, Алеся Петравец, Дзмітрый “Вожык” Зайко. https://www.youtube.com/watch?v=30mFAW_aY9w&list=PLz3WErKjjQ5DzN0mpRcWvvpOFA9VPn8tz&index=5