Microsoft. Прэзентацыя магчымасцяў для беларускіх настаўнікаў.

Калегі, як вы ведаеце, месяц таму “Установа ЭдКэмп” падпісала дамову аб супрацы з карпарацыяй Microsoft, і атрымала статус Education Global Training Partner. На сённяшні дзень мы першыя і адзіныя прадстаўнікі праграмы ў Беларусі. У бліжэйшы час (канец чэрвеня /пачатак ліпеня, час узгадняецца) мы зладзім анлайн-прэзентацыю адукацыйных магчымасцяў праграмы.

Калі ласка, запоўніце форму, калі вам цікава. Толькі імя і емейл.
Дакладны час і месца дашлем зацікаўленым удзельнікам.

У прэзентацыі магчымасцяў прымуць удзел рэгіянальныя мэнэджэры Майкрасофт. Мова прэзентацыі: руская. Але мы іх падвучым 🙂