Одиннадцатый час (2007)

Назва. “Адзінаццатая гадзіна*”

Тэма. Экалагічная справядлівасць у сучасным свеце

Мэта: ахарактарызаваць асаблівасці экалагічнай справядлівасці ў свеце і Беларусі, пашырыць сацыяльны вопыт удзельнікаў падчас абмеркавання праблем

Новыя веды ўдзельнікаў: экалагічная справядлівасць і экалагічная дыскрымінацыя, гісторыя ўзнікнення пытання, прыклады экалагічнай справядлівасці ў свеце і Беларусі

Адпрацаваць ўменні: вызначаць экапраблемы Беларусі і шляхі іх вырашэння, каб не наступіла 11 гадзіна на Зямлі

Змены ў слухачоў пасля: што кожны можа зрабіць, каб мінімалізаваць экапраблемы ў сваім месцы  жыхарства

Падрыхтоўка памяшкання:

1.Тэхнічныя сродкі: камп’ютар, праектар, флэшка.

2. Расходныя матэрыялы: папера, ручкі, маркеры,постар да фільма “11 гадзіна”,  палітычная карта свету і палітычная карта Беларусі.

3.Напоі: мінеральная вада.

Метады, якія можна выкарыстаць:

Дзе патрэбны вынікіПрымальныя метады
ВедыМіні-лекцыя, відэапрагляд, групавая дыскусія, экспрэс-апытанне
НавыкіРолевая гульня, мадэляванне, рашэнне практычных задач
ПаводзіныПрактыкаванні, праблемная сітуацыя, абмен вопытам, сітуацыйныя задачы

*-  11 гадзіна – гэта апошні магчымы момант, калі штосьці можна зрабіць перш, чым узнікнуць праблемы. 

План правядзення

Ход мерапрыемстваДзеянні вядучагаДзеянні ўдзельнікаў
Прывітанне і знаёмства (5-10  хв.)Вядучы пасля прывітальных слоў прапануе знаёмства ўдзельнікаў, раздае ім постары фільма “11 гадзіна” і прапануе кожнаму сказаць словы-пажаданні групеАтрымліваюць постар, на якім напісаны слоган фільма “Ператварыце самую змрочную гадзіну чалавецтва ў яго лепшае”
Выпрацоўка правілаў (2-5 хв.)Прапаную гатовыя правілы паводзінаўАбмяркоўваюць і дапаўняюць, калі ўзнікнуць дапаўненні
Укінуць інфармацыю (1-2 хв.)Паказваю фота Папы Рымскага Францыска, Грэты Тунберг і Астравецкай АЭС і прашу сказаць, што аб’ядноўвае гэтыя тры здымкі.Адказваюць на пытанне, абмяркоўваем адказы
Практыка (30 хв.)А)узнікненне праблемы, экалагічная справядлівасць і экалагічная дыскрымінацыя,Б) экалагічная справядлівасць у свеце,

В) экапраблемы ў Беларусі
Міні-лекцыя

Прагляд дакументальнага фільма “10 самых брудных месцаў свету”(5 хвілін)На палітычнай карце свету, а потым Беларусі наносім самыя забруджаныя і самыя чыстыя раёны
Рэфлексія (5 хв.)Вяртаемся да слогана фільма “11 гадзіна” і абмярклўваем, што можам зрабіць сёння, каб зменшыць экалагічную пагрозуІдзе абмеркаванне адказаў на пытанне. 
Заканчэнне (2 хв.)Словы падзякі за актыўны ўдзел;  прапаную дадатковы матэрыял, які можна прачытаць і паглядзець па тэме выступленняКалі палічаць патрэбным, запісваюць матэрыял

Related Posts