Навіны і падзеі

Навіны і падзеі, звязаныя з дзейнасцю Установы “ЭдКэмп” і нашых партнераў.

Ад 3% да 7% беларускіх вучняў здольныя ўжываць веды на практыцы. Экспэрты абмеркавалі: што ня так зь беларускай адукацыяй?

Беларусь упершыню ўзяла ўдзел у міжнародным дасьледаваньні PISA-2018. Міністэрства адукацыі ўжо пасьпела ацаніць вынікі як вышэйшыя за сярэднія. Аднак экспэрты ў галіне адукацыі лічаць, што гэта не зусім так. Калі на базавым узроўні краіна выглядае сярэдне, то заданьні самых высокіх 5 і 6 узроўняў выканалі ад 3% да 7% вучняў. Таварыства беларускай школы з удзелам Усясьветнага банку і… Чытаць далей

Школа павінна фармаваць эліту, альбо Што не так з вынікамі PISA-2018

Беларусь упершыню паўдзельнічала ў аўтарытэтным міжнародным даследаванні ўзроўню сярэдняй адукацыі PISA-2018. Яго вынікі былі прэзентаваныя 3 снежня 2019 года, і Міністэрства адукацыі паспела назваць іх «вышэйшымі за сярэднія». Але ці сапраўды гэта так? Што такое PISA Мэта Міжнароднай праграмы па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў (англ. Programme for International Student Assessment, PISA) — ацэнка і параўнанне нацыянальных… Чытаць далей

«Середнячки»: почему белорусские школьники не блещут знаниями

Что мешает им учиться лучше? Лишь единицы белорусских школьников показывают выдающиеся знания и умения их применять, а выходцы из небогатых семей часто даже не дотягивают до средних показателей. Но дети в этом не виноваты. Какие пробелы и недоработки системы школьного образования вскрыло исследование PISA и как их преодолеть, обсудили эксперты во время дискуссии «Даследаванне PISA-2018.… Чытаць далей

Дыскрымінацыя ў адукацыі: дзеці з багатых сем’яў адукаваныя лепш

Наколькі беларускія школьнікі могуць карыстацца сваймі ведамі ў рэальным жыцці? Дапамагае гэта ацаніць даследаванне PISA. Яго праводзяць раз на 3 гады ў больш як 70 краінах свету для ацэньвання адукацыйных дасягненняў вучняў. Эксперты ў адукацыі падчас круглага стала абмеркавалі, якія хібы паказала даследаванне ў беларускай школе і што з імі рабіць. Ганна навучаецца ў менскім ліцэі… Чытаць далей

У Століне прайшоў другі міні-эдкэмп

7 снежня Столінская сярэдняя школа №2 і яе дырэктар Ала Лазіцкая прымалі ў сябе чарговы міні-эдкэмп. Больш за 50 настаўнікаў не толькі са Століна, але і з Жыткавічаў, з Пінска, з Украіны далучыліся да нас у гэты дзень, таму міні-эдкэмп Столін можна з упэўненасцю назваць міжнародным. У якасці экспертаў выступілі: Кацярына Куксо (Мінск-Масква), сесія “Даследванне… Чытаць далей

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА: Неканферэнцыя белых варон

На базе СШ № 2 г. Століна прайшоў першы міні-EdCamp. Мерапрыемства сабрала больш за 70 удзельнікаў не толькі са Століншчыны, а і з Пінскага і Жыткавіцкага раёнаў, Мінска, а таксама Украіны.Мерапрыемства аб’яднала педагогаў, якія называюць сябе «белымі варонамі» – вылучаюцца сваім творчым падыходам, маюць унікальны вопыт. Форма правядзення міні-EdCamp – (не) канферэнцыя. Гэта нефармальны форум… Чытаць далей

Міні-эдкэмп у Століне стаў міжнародным

Міні-эдкэмп у Століне – працяг серыі міні-эдкэмпаў на Беларусі. Ідэя правядзення міні-эдкэмпаў у розных рэгіёнах краіны належыць Анастасіі і Яўгенію Пугач. Узнікла яна пасля правядзення ў кастрычніку гэтага года трэцяй педагагічнай (не)канферэнцыі ў Мінску. Так атрымалася, што не ўсе жадаючыя змаглі прыняць у ёй удзел, таму і было вырашана правесці  міні-эдкэмпы. Калектыў сярэдняй школы №2… Чытаць далей

Супрацоўніцтва працягваецца: першы міні-эдкэмп адбыўся

У кастрычніку ў Мінску адбылася трэцяя педагагічная(не)канферэнцыя EdCamp Belarus. Два дні настаўнікі працавалі, прапаноўвалі свае майстар-класы, наведвалі майстар-класы калег і экспертаў і проста гутарылі, абмяркоўвалі важныя пытанні. Але ў гэтым годзе (не)канферэнцыя не змагла прыняць усіх жадаючых, таму арганізатары ініцыятывы Настасся і Яўген Пугач прапанавалі выйсці за межы Мінска і правесці лакальныя міні-эдкэмпы. Педагогі ініцыятыву… Чытаць далей

Першы міні-эдкэмп пачаў сваю працу ў Варапаеве

Каля 40 настаўнікаў сабраліся на першы міні-эдкэмп у Варапаеўскай школе Пастаўскага раёна, каб паслухаць экспертаў, прайсці майстар-класы калег і падзяліцца сваім досведам. Міні-эдкэмпы – гэта ініцыятыва саміх настаўнікаў, якія захапіліся ідэяй узаеманавучання педагогаў. Такім ініцыятарам у Варапаеве стаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікалай Атрахімовіч . А ў якасці гасцей у Варапаева паехалі ўдзельнікі вялікага… Чытаць далей