Пра што будзе ЭдКэмп Belarus 2019

Каля 200 настаўнікаў з розных гарадоў Беларусі, прадстаўнікі беларускага бізнесу, адукацыйных грамадскіх структур, а таксама замежныя эксперты ў галіне педагогікі збяруцца на адной пляцоўцы для абмену педагагічным вопытам. 

Агульная тэма для Edcamp Belarus 2019 – “Супрацоўніцтва дзеля будучыні”. Супрацоўніцтва лічыцца адным з4-х галоўных навыкаў 21-га стагоддзя (Collaboration, Communication, Critical Thinking, and Creativity).

Ва ўмовах інфармацыйнага грамадства, рынак працы патрабуе ад выпускнікоў навучальных установаў новых якасцей і ведаў. Настаўнікі вымушаны адпавядаць патрабаванням часу, яны маюць патрэбу ў развіцці і прафесійнай самарэалізацыі. Толькі разам, аб’яднаўшы намаганні ўсіх, зацікаўленых у адукацыі бакоў, мы можам вырашыць гэтыя праблемы і прапанаваць шлях развіцця беларускай адукацыі. Менавіта такімі аргументамі кіраваліся настаўнікі, калі выбіралі тэму для Edcamp Belarus 2019.

Супрацоўніцтва для паляпшэння адукацыі прапануецца разглядзець на 3 узроўнях:

Па-першае, супрацоўніцтва паміж усімі сектарамі: дзяржавай, бізнесам, грамадзянскай супольнасцю. Кожны са стэйкхолдэраў робіць свой унёсак у адукацыю, не заўсёды ведаючы, што робяць іншыя.

Па-другое, супрацоўніцтва паміж школьнымі настаўнікамі. Прафесар Джон Хэці (John Hattie, Visiblelearning, 2018) – аўтар самых аўтарытэтных даследаванняў пра ўплыў на эфектыўнасць навучання, сцвярджае, што супрацоўніцтва паміж настаўнікамі (Collective Teachers Efficacy) дае самы моцны эфект сярод іншых фактараў на падвышэнне якасці навучання.

Па-трэцяе, супрацоўніцтва паміж педагогамі, вучнямі, школьнай адміністрацыяй, бацькамі…. Мы будзем дзяліцца методыкамі, якія без вялікіх фінансавых затрат могуць станоўча ўплываць на якасць навучання.

Менавіта такі фокус Edcamp Belarus 2019 дасць сістэме адукацыі штуршок і практычныя рэкамендацыі для якасных зменаў, накіруе школу на фармаванне кампетэнцый, патрэбных маладой генерацыі для паспяховага працаўладкавання, актыўнай грамадзянскасці, сацыялізацыі і самарэалізацыі ў глабальным інфармацыйным грамадстве.


Праграма ЭдКэмпа 2019

 

12 кастрычніка

Хто?

Дзе?

10:00 Адкрыццё неканферэнцыі EdCamp Belarus   Нью-Ёрк (3 паверх)
10:30 Узаемадзеянне бізнэса і адукацыі: што, акрамя грошай?   Нью-Ёрк (3 паверх)
11:30 Кірмаш ідэй   Нью-Ёрк (3 паверх)
12:30 Перапынак на каву   Форум (1 паверх)
12:50 Прэзентацыя замежных экспертаў Рос Морысан МакГіл (Велікабрытанія) “Толькі Вялікае Навучанне”. Уступная размова Нью-Ёрк (трэці паверх)
13:50 Перапынак на абед + агульнае фота    
14:30 Настаўніцкія сэсіі Марціна Чурдава (Чэхія) “Памяць нацыі: як можна у навучанні выкарыстоўваць гісторыі сведкаў” Мадрыд (2 паверх)
Інэса Зубрыліна “Парады настаўнікам замежнай мовы: эфектыўна і проста” Нью-Ёрк (3-ціі паверх)
Тамара Качкан “Прыёмы візуалізацыі вучэбнага матэрыялу на ўроках беларускай літіратуры, або як пазбегнуць эфекту скразняку” Форум (1 паверх)
Алена Лемантовіч, Юры Сенкевіч “Тэорыя талерантнасці. Актуалізацыя інклюзіўных працесаў” Нордзік (2-гі паверх)
Алёна Мельчанка “Лагерь “Навыки 21 века” Глобал (1 паверх)
 
15:30 Экспертныя сэсіі Данута Стэрна & Катажына Дмітрук (Польшча). “Размова пра навучанне: Як павысіць матывацыю вучняў” Мадрыд (2 паверх)
Рос Морысан МакГіл (Велікабрытанія) Майстар-клас “Ацэньвай. Плануй. Вучы” Workshop (Mark, plan, teach) Нью-Ёрк (3-ціі паверх)
Боб Картоус (Чэхія) EDUina, менеджар па камунікацыях Тэма: “Адукацыя ў эпоху 4.0” Форум (1 паверх)
Аліна Ваўранюк (Польшча) “Мама, тата, ты і я” або як пабудаваць супрацоўніцтва школы з бацькамі, медыямі і рок-зоркамі. Нордзік (2-гі паверх)
16:30 Перапынак на каву    
16:50 Настаўніцкія сэсіі Кацярына Заяц “Мабільны тэлефон на ўроку: воўк у авечай скуры ці эфектыўны сродак?” Мадрыд (2 паверх)
Наталля Катчанка “Сапраўдны патрыятызм ці лайфхакі для класнага кіраўніка” Нордзік (2-гі паверх)
Святлана Іванюшына “З Калабком ад маленькіх даследаванняў да вялікіх адкрыццяў” Форум (1 паверх)
Таццяна Размысловіч “Визуальное искусство для безразличных школьников” Нью-Ёрк (3-ціі паверх)
В. Счасновіч, С. Пузіноўская, С. Здаранкова “Пара па парах, або сцежкамі малой радзімы” Глобал (1 паверх)
17:50 Магчымасці для адукацыі Семен Дирко (заместитель директора ИООО “ЗТЕ”) “Тэлекамунікацыйная інфраструктура як аснова развіцця эканомікі і грамадства (тэхналогія 5G)” Форум (1 паверх)
Алена Міхайлава (Americans Councils) Аб адукацыі ў ЗША і як мы можам быць карыснымі для настаўнікаў і школьнікаў. Брэйнсторм: магчымасці праектаў / супрацоўніцтва Мадрыд (2 паверх)
Ірына Жогаль-Лабзеева, “Аналіз інфармацыйнай культуры школьнікаў” Глобал (1 паверх)
Офис Европейской Экспертизы и Коммуникации – Презентация обучающей программы для работающих с молодежью в регионах. Возможности для реализации своих идей Нордзік (2-гі паверх)
Валерыя Валканогава (Конкурс социальных проектов Social Weekend) Возможности для реализации своих идей
Фонд “Новая школа”. Аператар праекта “Настаўнік для Беларусі”. Нью-Ёрк (3 паверх)
18:40 Постэрная сэсія + нэтворкінг.   Нью-Ёрк (3 паверх)
20.00 Фуршэт і танцы 🙂   Нью-Ёрк (3 паверх)

13 кастрычніка

Хто?

Дзе?

9:00 Ранішняя кава + нэтворкінг   Форум (1 паверх)
10:00 Экспертныя сэсіі Данута Стэрна (Польшча) Размова пра навучанне: “Як атрымаць зваротную сувязь ад вучня”. Нью-Ёрк (3 паверх)
Боб Картоус (Чэхія) “Адукацыя ў эпоху 4.0” Мадрыд (2 паверх)
Рос Морысан МакГіл (Велікабрытанія) Майстар-клас “Навучанне, заснаванае да даследаваннях” Workshop (Research based teaching) Форум (1 паверх)
Ала Міхеева (МГІРА) “У пошуку скарбаў” Нордзік (2-гі паверх)
11:00 Настаўніцкія сэсіі Алена Ананчыкава “Практыкі супрацоўніцтва настаўнікаў” Мадрыд (2 паверх)
Ала Лазіцкая “Фарміраванне даследчых кампетэнцый сродкамі медыя-адукацыі” Нордзік (2-гі паверх)
Анатоль Гігола “Система соуправления в учреждении образования Форум (1 паверх)
Наталля Пракаповіч “Выкарыстанне мнеманічных тэхнік як сродак удасканалення лексічных навыкаў” Нью-Ёрк (3 паверх)
Вераніка Арлова, Вольга Кецко “У адно вуха ўлятае, у другое… ці сакрэты эйдэтыкі для X, Y, Z Глобал (1 паверх)
12:00 Экспертныя майстар-класы Коля Ваўранюк (Польшча) Медыйныя праекты беларусаў Палдяшша. Мадрыд (2 паверх)
Столінскае дзіцячае тэлебачанне “Школьнае ТБ: быць ці не быць” Форум (1 паверх)
Олександр Черкас (Україна) “Булінг: гісторыі настаўніка і вучняў” Нью-Ёрк (3 паверх)
13:00 Перапынак на абед    
14:00 Настаўніцкія сэсіі Вольга Жыткая “Актыўная ацэнка ў дзейнасці класнага кіраўніка” Мадрыд (2 паверх)
Вольга Краўчанка “Чем помогут секреты Серафини на современном уроке” Нордзік (2-гі паверх)
Наталля Чаркес “Стварыць сайт? Гэта проста!” Форум (1 паверх)
Тамара Храпавіцкая “Арганізацыя даследчай працы ў межах школьнага навуковага таварыства” Нью-Ёрк (3 паверх)
Галіна Руціч “Лэпбук” Глобал (1 паверх)
15:00 Магчымасці для настаўнікаў Павел Фунтиков (Всемирный Банк) “Сотрудничество со Всемирным Банком: Проект модернизации системы образования Республики Беларусь, PISA, Проект развития человеческого капитала” Мадрыд (2 паверх)
Пресс-клуб Проекто по медиаграмотности и школа медиаграмотности для старшеклассников Нордзік (2-гі паверх)
Гото Кисато и Хироки Акамото (Япония) Школьное образование в Японии Форум (1 паверх)
Антон Пянькоўскі (US Embassy in Belarus) “Тэндэнцыі медыяпісьменнасці. Як вызначыць дэзінфармацыю” Нью-Ёрк (3 паверх)
Виктория Фёдорова (РОО Правовая Инициатива) “Опыт геймификации обучения правам человека” Глобал (1 паверх)
16:00 Падвядзенне вынікаў, вольны мікрафон, закрыццё неканферэнцыі EdCamp Belarus   Нью-Ёрк (3 паверх)