Першая (не)канферэнцыя для настаўнiкаў EdCamp была праведзеная ў 2010 годзе ў ЗША. У 2017-м годзе мы зрабілі Беларусь 26-й краінай свету, на якую пашырылася эдкэмп-супольнасць.
ПРАФЕСIЙНАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ
Першая нефармальная дыскусiйная пляцоўка для абмену вопытам сярод беларускіх настаўнікаў у фармаце EdCamp.
АДКРЫТАЯ ПЛЯЦОЎКА
Удзельнiкi EdCamp не плацяць зборы, самастойна вырашаюць ход мерапрыемства, i кожны з іх можа стаць выступоўцам. Фармат Эдкэмпа гарантуе, што кожная вартая iдэя будзе пачутая.
АРГАНІЗАТАР EdCamp Belarus
Інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова падтрымкі настаўніцкіх ініцыятыў "ЭдКэмп"