У Мінск прыедзе сусветная зорка педагогікі і дасць некалькі майстар-класаў для настаўнікаў

Сёлета на EdCamp Belarus-2019  прыедзе з выступам адзін з самых уплывовых педагогаў свету Рос Морысан МакГіл. 12-13 кастрычніка ён дасць некалькі майстар-класаў для беларускіх настаўнікаў. 
Рос Морысан МакГіл (Вялікабрытанія) – вядомы настаўнік, пісьменнік і блогер. Вядомы перш за ўсё дзякуючы свайму сайту https://www.teachertoolkit.co.uk, які рэгулярна ўваходзіць у топ-100 карысных педагагічных рэсурсаў і мае каля 10 мільёнаў чытачоў. Рос М. МакГіл намінаваўся газетай The Sunday Times ў 500 самых уплывовых людзей Вялікабрытаніі. Больш за 25 гадоў працаваў настаўнікам (быў Настаўнікам Года Вялікабрытаніі ў 2004 г.) і кіраўніком у адной з самых складаных лонданскіх школ. Рэгулярна выступае на міжнародных кангрэсах у Вялікабрытаніі, Канадзе, Германіі, Іспаніі і ншых краінах. З 2018 г. працуе над доктарскай дысертацыяй па педагогіцы ў Кембрыджскім універсітэце.
https://www.teachertoolkit.co.uk/seeking-permission/press/…

Прафесар Джон Хэці і Рос Морысан МакГіл. Фота з Фэйсбука

Артыкул пра Роса Морысана МакГіла у The Guardian 

Related Posts