Знаёмімся з экспертамі EdCamp Belarus 2019: Данута Стэрна

Данута Стэрна – эксперт “Цэнтра грамадзянскай адукацыі”, Варшава. Раней навуковы супрацоўнік Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта (1974-1986), з 1990 г. выкладчык матэматыкі ў дзяржаўных і прыватных школах, аўтар публікацый для выкладчыкаў і метадычных матэрыялаў для настаўнікаў школ, трэнер праграмы  SUS (“Школа, якая вучыцца”), кіраўнічка Акадэміі SUS , праводзіць перападрыхтоўку настаўнікаў ў Польшчы, Беларусі,  Аўтар кнігі “Фарматыўная ацэнка на практыцы”.  
Данута Стэрна мае вялікі аўтарытэт і вядомасць сярод беларускіх педагогаў. Яна прывязла некалькі інавацыйных праграм для настаўнікаў у Беларусь, найперш – Актыўную ацэнку, супрацоўнічае з ТБШ з 2009 года, мае шэраг публікацый у педагагічнай прэсе Беларусі, праводзіла семінары ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.  Курс дыстанцыйнага навучання, распрацаваны Данутай Стэрнай, лёг у аснову беларускіх курсаў “Стратэгіі актыўнай ацэнкі” і  “Медыяадукацыя ў школе”, які вядзе Таварыства беларускай школы. 

Данута Стэрна прывезла на EdCamp Belarus -2019 тэму “Размовы пра навучанне”. Гэта не проста размовы, а метад пабудовы супрацоўніцтва настаўнікаў у школе. Яе майстар-класы будуць прысвечаны тэмам “ЯК УПЛЫВАЦЬ НА МАТЫВАЦЫЮ?” і ” ЯК АТРЫМАЦЬ ЗВАРОТНУЮ СУВЯЗЬ АД ВУЧНЯЎ”.