Першы міні-эдкэмп пачаў сваю працу ў Варапаеве

Каля 40 настаўнікаў сабраліся на першы міні-эдкэмп у Варапаеўскай школе Пастаўскага раёна, каб паслухаць экспертаў, прайсці майстар-класы калег і падзяліцца сваім досведам. Міні-эдкэмпы – гэта ініцыятыва саміх настаўнікаў, якія захапіліся ідэяй узаеманавучання педагогаў. Такім ініцыятарам у Варапаеве стаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікалай Атрахімовіч . А ў якасці гасцей у Варапаева паехалі ўдзельнікі вялікага EdCamp Belarus – 2019 Святлана Іванюшына (Лагойск), Юлія Федзяніна (Бабруйск), Іна Плешавеня (Паставы) і Тамара Храпавіцкая (Паставы). Першы міні-эдкэмп адкрылі арганізатары EdCamp Belarus – 2019 Анастасія Пугач і Яўген Пугач.

Міні- эдкэмпы ў рэгіёнах – гэта новая ініцыятыва настаўнікаў і так званы “эфект доўгага хваста”,  калі эдкэмп – гэта толькі пачатак, а супрацоўніцтва настаўнікаў і рэалізацыя яго ідэй мае свой працяг і пасля мерапрыемства. Міні-эдкэмпы запланаваны яшчэ ў некалькіх школах краіны. 

Фота Яўгена Пугача

Сэрыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT