У Століне прайшоў другі міні-эдкэмп

7 снежня Столінская сярэдняя школа №2 і яе дырэктар Ала Лазіцкая прымалі ў сябе чарговы міні-эдкэмп. Больш за 50 настаўнікаў не толькі са Століна, але і з Жыткавічаў, з Пінска, з Украіны далучыліся да нас у гэты дзень, таму міні-эдкэмп Столін можна з упэўненасцю назваць міжнародным.

У якасці экспертаў выступілі:

Кацярына Куксо (Мінск-Масква), сесія “Даследванне ўрока як форма арганізацыі метадычнай работы ў школе”

Песенка Іван (Бабруйск), сесія “Кінацьютарынг….”

Рэвук Руслан (Дубровіца, Україна), сесія “Робототехніка – це легко”

Юшкевіч Лідзія (Сварыцэвічы, Україна), сесія “Один день в Новій українській школі”

Дырэктар ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Століна” Ала Лазіцкая

На кірмашы ідэй удзельнікі прэзентавалі 10 майстар-класаў, сярод якіх абралі 4:

  1. Школьнае тэлебачанне: быць або не быць? (вопыт стварэння школьнага тэлебачання вачыма дзяцей). Тэлестудыя JuniorTeamTV, ДУА СШ №2 г.Століна
  2. Адукацыйная вандроўка ў CERN. Сяргей Цімашук, ДУА Беражноўская сярэдняя школа
  3. STEAM-падыход у выкладанні біялогіі. Таццяна Пархамчук, Гімназія №2 г.Пінска
  4. Другі “настаўнік” матывацыі. Алена Шумак, Гімназія №2 г.Пінска

З вітальным словам да ўдзельнікаў міні-эдкэмп Столін выступіў кіраўнік аддзела адукацыі Столінскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Вячорка.

Сэрыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT.

Усе фотаздымкі з міні-эдкэмп Столін можна паглядзець па спасылцы