Рэгістрацыя на EdCamp Belarus online/offline 3.0

Працягваецца рэгістрацыя на Трэці EdCamp Belarus у змешаным фармаце! Двое выходных запар, 1 – 2 траўня і 8 – 9 траўня вас чакае насычаная праграма, дзесяткі карысных і цікавых майстар-класаў і прэзентацый ад настаўнікаў, лакальных і замежных экспертаў, прадстаўнікоў бізнэса і некамерцыйных арганізацый! Удзельнічаць можна як offline – традыцыйна збіраемся ў Мінску, так і online – можна далучыцца з дому ў любы зручны для вас дзень і час.

EdCamp Belarus online/offline 3.0

Колькасць удзельнікаў у Мінску offline, на жаль, вымушаны абмежаваць. Для ўдзелу offline можна абраць любыя выходныя, ці любы дзень. Па запыту ўдзельнікам прадастаўляецца пражыванне ў Мінску. Далучайцеся!

Анкеты для рэгістрацыі:

на 1 – 2 траўня https://b24-p11akd.bitrix24site.by/crm_form5/

на 8 – 9 траўня https://b24-p11akd.bitrix24site.by/crm_form6/