Ала Шыдлоўская. “Талерантнасць як мастацтва жыць у свеце адрозненняў”.

Трэніг  “Талерантнасць як мастацтва жыць у свеце адрозненняў”

Ала Шыдлоўская, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, ДУА “Красненская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”,                                 

Мэта:  садзейнічаць фарміраванню ўяўлення  аб талерантнасці як праяўленні грамадзянскай пазіцыі. 

“Будзь не такім, як іншыя, і дазволь іншым быць іншымі”.

Хенрык Ягадзінскі

Прывітанне.

Правілы зносін:

  1. Тут і зараз 
  2. Шчырасць
  3. Актыўнасць
  4. Адзін мікрафон у зале

Знаёмства. Практыкаванне  “Сонца свеціць для тых, хто…”.  Удзельнікі па чарзе прагаворваюць фразу “Сонца свеціць для тых, хто…(называюць свой любімы занятак: любіць падарожнічаць, носіць джынсы, вегетарыянец і г.д.)”.  Тыя, у каго інтарэсы супадаюць,  павінны ўстаць і памахаць рукой.

Вядучы звяртае ўвагу на пастаўленнае пытанне гульні-знаёмства. Ці карэктна яно сфармулявана? 

Знаёмства з тэмай трэнінга. Прагляд  відыякліпа  «Tell Me Why» (выканаўца Дэклан Джон Гэлбрейт). https://www.youtube.com/watch?v=rGC7aYjvNG4.

 Асноўная частка.  

У навуковай літаратуры талерантнасць разглядаецца, перш за ўсё, як павага і прызнанне роўнасці, адмова ад дамінавання і гвалту, прызнанне шматмернасці і разнастайнасці чалавечай культуры, норм, вераванняў і адмова ад звядення  гэтай разнастайнасці да аднастайнасці або да перавагі нейкага адного пункту гледжання. Талерантнасць мяркуе гатоўнасць прыняць іншых такімі, якія яны ёсць.

Разуменне талерантнасці дасягаецца праз ўразуменне праяў яе супрацьлегласць – нецярпімасці. Нецярпімасць грунтуецца на перакананні, што твая група, твая сістэма поглядаў, твой лад жыцця стаяць вышэй астатніх. Гэта не проста адсутнасць пачуцця салідарнасці, гэта непрыманне іншага за тое, што ён выглядае інакш, думае інакш, паступае інакш, проста за тое, што ён існуе. Яе вынікі могуць выяўляцца ў шырокім дыяпазоне: ад звычайнай няветлівасці, грэблівага стаўлення да іншых або раздражнення – да этнічных чыстак і генацыду, наўмыснага знішчэння людзей. Нецярпімасць спрыяе здзяйсненню такіх злачынстваў, якія з’яўляюцца ганьбай чалавецтва. Неабходна разумець наступствы нецярпімасці для грамадства і ўмець ацаніць яе праявы як парушэнні правоў чалавека.

 Праявы нецярпімасці (пытанне ўдзельнікам): абразы, кпіны, выраз пагарды;  ігнараванне (адмова ў гутарцы, у прызнанні);  негатыўныя стэрэатыпы, прадузятасці, забабоны (усе рускія п’юць; усе каўказцы тэрарысты); пошук ворага (перанос віны за няшчасце і сацыяльныя праблемы на тую ці іншую групу); пераслед, запалохванне, пагрозы; расізм (адны расы пераўзыходзяць іншыя); мігрантафобіі (непрыязнасць да прадстаўнікоў іншых культур і груп, перакананне ў тым, што “чужынцы” шкодныя для грамадства, пераслед “чужынцаў”);  нацыяналізм (перакананне ў перавазе сваёй нацыі над іншымі і ў тым, што свая нацыя валодае вялікім аб’ёмам правоў); фашызм (гвалт і тэрор); апаганьванне рэлігійных або культурных сімвалаў (магіл, помнікаў).

У цяперашні час праблема фарміравання талерантнасці  стаіць асабліва востра. Гэта тлумачыцца цэлым шэрагам прычын: рэзкае расслаенне сусветнай цывілізацыі па эканамічных, сацыяльных і іншых прыкметах і звязаны з гэтым рост нецярпімасці; развіццё рэлігійнага экстрэмізму; абвастрэнне міжнацыянальных адносін, выкліканае лакальнымі войнамі; праблемамі бежанцаў.

Практыкаванне “Калі б у свеце было сто чалавек».

Паводле звестак ААН, калі б свет складаўся з 100 чалавек, то ў ім бы было: 57 азіятаў, 21 еўрапеец, 14 паўночных і паўднёвых амерыканцаў, 8 афрыканцаў, 52 жанчыны, 48 мужчын. 59 адсоткаў усяго сусветнага багацця належала б толькі 6 людзям, 70 людзей не ўмелі б чытаць, 50 людзей пакутавалі б ад голаду і знясілення, 1 чалавек меў бы вышэйшую адукацыю.

Удзельнікам прапануецца табліца (дадатак 1), дзе лічбы прадстаўлены ў выпадковым парадку і яны павінны самастойна выказаць здагадку, колькі каго было б у свеце.  Пасля абмеркавання ў групах даюцца правільныя адказы. 

  Пытанні да ўдзельнікаў: У чым вы памыліліся? Чаму памыліліся?  Ці здзівілі  лічбы? Якія стэрэатыпы спрацавалі пры абмеркаванні?

 Важна  правільна прымаць і разумець узаемасувязь і ўзаемазалежнасць усіх і кожнага, хто жыве на планеце, разумець і паважаць звычаі, погляды і традыцыі іншых людзей, знаходзіць сваё месца ў сучасным грамадстве, нікому не робячы шкоды і не ўшчамляючы правы іншых.     

Практыкаванне “Зрабі крок наперад».

Кожны ўдзельнік атрымлівае ролевую картку (ВІЧ-інфікаваны, нелегальны мігрант, беспрацоўная маці-адзіночка, сын бізнэсмэна, алкаголік, бомж, пенсіянер, “гастарбайтар”, алігарх, настаўнік, інвалід-калясачнік).  

Вядучы зачытвае сцвярджэнні, і той, каму яны падыходзяць па ролі, робяць крок наперад:  “Вам не даводзіцца баяцца за будучыню сваіх дзяцей”; “Вы ніколі не адчувалі дыскрымінацыі з-за свайго паходжання”; “Вы не баіцеся, што вас спыніць міліцыя”; “Вас не хвалюе пытанне адсутнасці даходу”, “Вы ніколі не адчувалі праблем з уладкаваннем на працу”, “Вы маеце доступ да гарадского сацыяльнага асяроддзя?”, “Вы адчуваеце сацыяльную незапатрабаванасць?”

 Удзельнікі дзеляцца адчуваннямі, якое гэта-бачыць, як павялічваецца разрыў паміж тымі, каму ў жыцці пашанцавала, а каму — не вельмі.

Бяспрэчна, асноўнай  гарантыяй падтрымання  міру з’яўляецца талерантнасць. Сіла талерантнасці складаецца ў пазітыўных  адносінах да людзей, якія знаходзяцца навокал  і  да самога сябе. Пытанне: якія мы?

Практыкаванне “Партрэт талерантнай і інталерантнай асобы” . 

Удзельнікі выцягваюць карткі (дадатак 2) з характарыстыкамі, аналізуюць і  замацоўваюць іх на  дошцы. Параўноўваюць уяўленне аб сабе  з партрэтам талерантнай і інталерантнай асобы. 

Талерантнасць — гэта тоненькі праменьчык святла, праменьчык разумення і ўзаемнай павагі, праменьчык цярплівасці і вытрымкі. І каб ён стаў вялікім яркім сонцам, неабходна, каб кожны чалавек навучыўся яго бачыць, асабліва калі той, хто ідзе побач, адрозніваецца ад цябе.

Выніковае практыкаванне “Кошык”.

   Вядучы праходзіць па крузе з кошыкам, у якім знаходзяцца розныя дробныя прадметы. Удзельнікі, не зазіраючы, бяруць   адзін прадмет. Калі ўсе гатовыя, вядучы прапануе кожнаму знайсці якую-небудзь сувязь паміж гэтым прадметам і паняццем талерантнасці. Аповяд пачынае ўдзельнік, які першым атрымаў прадмет. Напрыклад: “Мне дастаўся мячык. Ён нагадвае мне зямны шар. Думаю, што талерантнасць павінна быць распаўсюджана па ўсім свеце.”

Рэфлексія

 Што вы зараз адчуваеце?

Якімі думкамі вы хацелі б падзяліцца з групай?

Якія пачуцці вы адчувалі ў час выканання практыкаванняў?

Што падалося вам найбольш цікавым, новым, нечаканым?

                                                                                                       Дадатак 1

100 чалавек
азіяты52
еўрапеец6
паўночныя і паўднёвыя амерыканцы 48
афрыканцы 57
жанчыны14
мужчыны21
ім належыць 59 адсоткаў усяго сусветнага багацця    1
не ўмеюць  чытаць, 50
пакутуюць ад голаду і знясілення 70
маюць вышэйшую адукацыю8

Дадатак 2

Талерантная асобаІнталерантная асоба
Ведае сябе, свае вартасці і недахопыПарадак важны ва ўсім і ,асабліва, любіць сацыяльны парадак
Крытычная да сябе, не імкнецца ва ўсім вінаваціць навакольныхІмкнецца зняць з сябе адказнасць за тое, што адбываецца
Здольнасць да эмпатыі выказана ў дастатковай ступеніАсцерагаецца сацыяльнага асяроддзя і сябе
Арыентавана на сябе, імкненне да асабістай незалежнасціАддае перавагу аўтарытарнаму грамадству з моцнай уладай
Аддае перавагу жыць у свабодным, дэмакратычным грамадствеІмкненне належыць да грамадскіх інстытутаў
Адчувае сябе ў бяспецыЗдольнасць да эмпатыі практычна не выказана
Парадак не ўяўляе вялікай каштоўнасці і адыходзіць на другі планМенш крытычная да сабе, ва ўсіх праблемах часцей вінаваціць навакольных
За тое, што адбываецца, бярэ адказнасць на сябеЗаўважае ў сябе больш вартасцяў, чым недахопаў
Істотны разрыў паміж “Я-ідэальным» і “я-рэальным”“Я-ідэальнае» і” я-рэальнае ” практычна супадаюць
Валодае пачуццём гумаруПачуццё гумару выказана слаба

Related Posts