Наталля Кучко. “Глабальная адукацыя – права пісанае і няпісанае”.

Тэма трэнінгу  “Глабальная адукацыя – права пісанае і няпісанае”

Наталля Кучко, настаўніца матэматыкі і інфарматыкі   ДУА “Селеўскі НПК дзіцячы   сад-базавая школа Маладзечанскага раёна” 

 Мэта: стварыць умовы  для пашырэння ведаў у галіне правоў чалавека, фарміравання  імкнення ўдзельнікаў трэнінгу  шляхам асветы і адукацыі садзейнічаць павазе  правоў і свабод.

 Абсталяванне: кейсы, лісты паперы з выказваннямі пра права, лісты паперы з пытаннямі, фламастары, набор вяровак, мяккая цацка.

Пачатак. Прывітанне. Паведамленне тэмы і мэты трэнінгу. Знаёмства. Стварэнне пазітыўнага эмацыйнага настрою.

Практыкаванне “Знаёмства”

Удзельнікі трэнінгу бяруцца за канцы вяровачак, заціснутых вядучым пасярэдзіне, такім чынам утвараюцца пары. Пары павінны пазнаёміцца, знайсці нешта агульнае (якасці, каштоўнасці, інтарэсы), зыходзячы з гэтай інфармацыі  намаляваць  “агульнага сябе” і агучыць свой малюнак.

Са зваротнай стараны лістка запісана выказванне пра права. Неабходна агучыць яго і пагадзіцца, або не пагадзіцца.

Когда государь повинуется закону, тогда не дерзнет никто противиться оному.  автор: Первый Петр

Народ должен защищать закон, как свой оплот, как охранительную свою стену.

автор: Эфесский Гераклит

Многочисленность законов в государстве есть то же, что большее число лекарей: признак болезни и бессилия.

автор: Вольтер

Поступать по праву, а не действовать силой.

автор: Ливий Тит

Правда прямодушных спасет их, а беззаконники будут уловлены беззаконием своим.

Ветхий Завет. Притчи Соломона

автор: Уильям Шекспир
Создавайте лишь немного законов, но следите за тем, чтобы они соблюдались.

автор: Джон Локк
Законы должны иметь для всех одинаковый смысл.

автор: Шарль Луи Монтескье

Мудрый законодатель начинает не с издания законов, а с изучения их пригодности для данного общества.

автор: Жан Жак Руссо

Беззаконие никому не может быть зачтено в заслугу, не может вызвать к себе уважения.

автор: Александр Казбеги    (грузинский писатель, представитель критического реализма XIX века)
Ничто так плохо не знаем, как то, что каждый должен знать: закон.

автор: Оноре де Бальзак

Законы, которые не равны для всех, возвращают вспять — к правам и привилегиям.

автор: Ханна Арендт (немецко-американский философ еврейского происхождения, политический теоретик и историк)

Закон всегда опирается на меч.

автор: Мишель Фуко (французский философ, теоретик культуры и историк)

Основная функция законов состоит не только в том, что они налагают кары на преступления, но также и в том, что они убеждают, что не следует вообще грешить.

автор: Анджей Фрыч-Моджевский (польский общественный деятель, религиозный реформатор и политический мыслитель.)

Закон есть высшее проявление человеческой мудрости, использующее опыт людей на благо общества.

автор: Сэмюэл Джонсон (английский  литературный критик, лексикограф и поэт эпохи Просвещения)

Закон – на улице натянутый канат,

Чтоб останавливать прохожих средь дороги,

Иль их сворачивать назад,

Или им путать ноги.

 (Урывак з верша Васіля Жукоўскага, кастрычнік 1814 г.)

У рымскім праве, у інстытуцыях візантыйскага імператара Юстыніяна, праводзіцца адрозненне паміж правам пісаным і няпісаным. Пісанае права – гэта закон і іншыя нормы, якія зыходзяць ад органаў улады і зафіксаваныя імі ў пэўнай рэдакцыі. Няпісанае права – гэта нормы, якія складваюцца ў самой практыцы. Калі такія правілы паводзін людзей, якія склаліся ў практыцы, не атрымліваюць прызнання і абароны ад дзяржаўнай улады, яны застаюцца простымі звычаямі.

Калі мы думаем аб правах чалавека, мы звычайна ў першую чаргу думаем аб нашым жыцці. Правы чалавека не з’яўляюцца абстрактным паняццем, да нашага жыцця яны маюць прамое дачыненне. Менавіта з ацэнкі нашага ўласнага жыцця і ўсведамлення сваёй уласнай годнасці і годнасці іншых  пачынаюцца разважанні аб правах чалавека. Каб папярэджваць парушэнні правоў і выступаць супраць іх, трэба ведаць, што  яны сабой уяўляюць. Калі мы гэта ведаем, ведаем аб  механізмах іх абароны, у нас развіваюцца навыкі і звычкі, неабходныя для садзейнічання правам чалавека, іх абароне і захаванні ў паўсядзённым жыцця. Звычайнаму чалавеку цяжка разабрацца ў мностве нарматыўна-прававых актаў. З аднаго боку, нехта лічыць, што ў нас няма ніякіх правоў і  мы нічога не можам дабіцца. З другога  боку, ёсць уяўленне аб тым, што ў нас няма прававой пісьменнасці і мы не ведаем, як чаго дамагацца. З трэцяга боку, мы проста не жадаем прымаць у гэтым усім удзел. Напэўна гэта і наша бяда і наша віна. Адукацыя ў галіне правоў чалавека дазваляе зразумець, як правы чалавека прымяняюцца ў канкрэтных сітуацыях. Абмеркаванне таго, як яны павінны прымяняцца дазваляе ўявіць, што непасрэдна стаіць за выразам “правы чалавека”. 

Практыкаванне. У кожнага з нас ёсць веды аб правах чалавека. Давайце вызначым наколькі яны  грунтоўныя.

Кожнаму ўдзельніку трэнінгу даецца ліст з пытаннямі. Удзельнікі «блукаюць» па пакоі і распытваюць адзін аднаго. Неабходна сабраць як мага больш адказаў. Ідэальны варыянт – адказы на ўсе пытанні, але гэта неабавязкова.

Якое-небудзь права чалавека (дастаткова аднаго)?

– Краіну, дзе адбываюцца грубыя (масавыя, сістэматычныя) парушэнні правоў чалавека?

– Які-небудзь дакумент, які абараняе правы чалавека?

– Групу людзей, якіх пераследуюць?

– Краіну, дзе ўшчамляюцца правы людзей з прычыны іх этнічнай прыналежнасці?

– Краіну, дзе ўшчамляюцца правы людзей з прычыны іх рэлігійных перакананняў?

– Краіну, дзе розныя групы людзей знаходзяцца ў стане канфлікту?

– Арганізацыю, якая абараняе правы чалавека на міжнародным узроўні? У нашай краіне?

– Фільм або кнігу аб парушэннях (выкананні) правоў чалавека?

Краіну, дзе адбываюцца катаванні над людзьмі?

– Краіну, дзе сітуацыя з правамі чалавека стала лепш?

– Краіну, з якой людзям нельга эміграваць?

– Права чалавека, якое ўшчэмлена ў школе ці дома?

– Чалавека, які змагаецца за правы чалавека?

– Права, якога часам пазбаўленыя жанчыны?

– Права, якое павінны былі б мець усе дзеці?

– Права, якога некаторыя людзі пазбаўленыя ў вашым грамадстве?

– Права, якое ёсць у іншых, але якога пазбаўленыя вы?

– Права, якога вы ніколі не былі пазбаўленыя?

– Парушэнне правоў чалавека, якое тычыцца вас асабіста?

Пасля выканання задання агучваем адказы, дапаўняем адзін аднаго, выпраўляем памылкі.

Далей – знаёмства з тэарэтычным блокам па тэме(прэзентацыя): [Гісторыя правоў чалавека, правы чалавека – частка глабалізацыі, віды правоў чалавека, адказнасць за парушэнне правоў чалавека, асноўныя крыніцы правоў чалавека, міжнародныя арганізацыі па абароне правоў чалавека].

Практыкаванне. Удзельнікі трэнінгу дзеляцца на тры групы. Заданне кожнай групе аднолькавае: 

На падставе шкалы адзнак ад 1 да 5, дзе 5 – гэта вышэйшы бал, групы павінны ацаніць сітуацыю ў краіне ў дачыненні да розных правоў чалавека. Яны павінны ўлічваць не толькі тое, ці замацаваныя правы ў законах, а тое, якой з’яўляецца сапраўдная сітуацыя. Ацэнкі выстаўляюцца па наступных крытэрыях:

-Калі ўсе члены грамадства карыстаюцца дадзеным правам – ставіцца 5.

-Калі большасць членаў грамадства карыстаецца дадзеным правам– ставіцца 4.

-Калі  прыкладна палова грамадства карыстаецца дадзеным правам– ставіцца 3.

-Калі  толькі нязначная колькасць людзей карыстаецца дадзеным правам– ставіцца 2.

– Калі толькі маючыя ўладу і больш ніхто  карыстаецца дадзеным правам – ставіцца 1.

Кейс для першай групы; артыкулы 5, 12, 14, 16 Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека.

Кейс для другой групы: артыкулы 17, 18, 19, 20 Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека.

Кейс для трэцяй групы:  артыкулы 22, 24 , 25, 26 Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека.

Выступленне груп, у якіх аналізуецца атрыманая інфармацыя, адказ на пытанні.

Падвядзенне вынікаў: удзельнікі трэнінгу становяцца ў кола. Ім прапаноўваецца ўявіць, што мы ўсе трапілі на новую маленькую прыгожую зяленую планету, на якой да нас ніхто не жыў. І наша задача саставіць Біль аб правах чалавека для пасялення на гэту планету – кожны павінен агучыць адно-два  правы чалавека, якія ён лічыць найважнейшымі, а таксама выказаць пажаданне ўдзельнікам трэнінгу (перадаецца мяккая цацка – белы голуб).

Related Posts