Канцэпцыя глабальнай грамадзянскасці ўключана ў дакумент ААН “Мэты ў галіне Ўстойлівага развіцця» ў пункт 4: «Забеспячэнне поўнай і якаснай адукацыі для ўсіх і садзейнічанне працягламу навучанню, якое ўключае ў сябе выхаванне глабальнай грамадзянскасці як адну з яго мэтаў».
Група беларускіх настаўнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі (выпускнікі праграмы “Школа глабальнай грамадзянскасці) пачала працаваць над матэрыяламі, якія дапамогуць настаўнікам пашыраць веды з вобласці глабальнай грамадзянскасці сярод сваіх калег.
#edcampbelarus #шгг #edcamp
“Правы і права – не адно і тое,
А гендар – то не пол, а больш, ямчэй,
Мы знаем, што інклюзія такое,
Стэрыатып не засціць нам вачэй.
У экалагічных гульнях будзем пільна
Мы назіраць і не рабіць высноў
Пакуль адказ не знойдзецца стабільны,
Каб без хлусні і каб без лішніх слоў!
Хто мы такія? Настаўнікі звычайныя.
Але аб’ядналі нас справы глабальныя,
І праз грамадзянскасць глабальную кожны з нас
Да мэтаў устойлівых шлях знайшоў якраз.
Нас слова “трэнінг” больш не напужае,
І на пытанні ўжо гатоў адказ:
Калі цікавы досвед ты шукаеш,
То далучайся, будзе болей нас!” (c) Святлана Іванюшына
Трэнінгі, распрацаваныя выпускнікамі курса “Школа глабальнай грамадзянскасці”.
- Елена Морозова. Экологический тренинг “Хочешь изменить мир – начни с себя”.
- Мікалай Атрахімовіч. “Адзінацатая гадзіна”.
- Светлана Иванюшына. “Суд над пластиком.”
- Ирина Любецкая. “Гендерный маршрут беларусской семьи.”
- Светлана Мицкевич. “Все связано со всем”.
- Марина Сутоцкая. “Юбка или брюки. Долой стереотипы! ”
- Татьяна Крапиневич. «Инклюзивные подходы в обучении для детей с РАС» .
- Елена Озерова. “Жизнь в стиле Zero Waste”.
- Ирина Ровбель. “(НЕ)РАВЕНСТВО”.
- Алеся Васютинская. “Самый лучший день или праздник в эко стиле”.
- Наталля Кучко. “Глабальная адукацыя – права пісанае і няпісанае”.
- Ала Шыдлоўская. “Талерантнасць як мастацтва жыць у свеце адрозненняў”.
Відэазапісы прэзентацый трэнінгаў шукайце на адмысловай старонцы на канале EdCamp Belarus у YouTube.